Магілёў: ператрус у грамадзкім цэнтры

У Магілёве ўжо больш за гадзіну доўжыцца ператрус у прыватным грамадзкім цэнтры, які ўзначальваюць сябры апазыцыі Віталь Васількоў і Рыгор Кастусёў.

У абодвух актывістаў адключаныя мабільныя тэлефоны. Уваходныя дзьверы ў памяшканьне цэнтру блякавалі супрацоўнікі КДБ. Чацьвёра зь іх праводзяць ператрус.

Карэспандэнт “Свабоды” паведамляе, што ля прыватнага грамадзкага цэнтру на вуліцы Чкалава, 16 зьбіраецца натоўп мінакоў, а таксама людзей, якія маюць патрэбу сустрэцца з грамадзкімі актывістамі.