12 чалавек аштрафаваныя ў памеры ад 7 да 15 базавых велічыняў (245 – 525 тысячаў рублёў.
Сёньня раніцай у Баранавіцкі суд міліцыянты даставілі 14 чалавек. Усе яны напярэдадні былі затрыманыя на вулічным шэсьці, прысьвечаным 90-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Міліцэйскія пратаколы на непаўналетніх Вадзіма Бягеню і Аляксея Буруцкага перададзеныя ў камісію ў справах непаўналетніх пры гарвыканкаме.
Яўгенія Лойка — сябра руху “За свабоду”, Вячаслаў Болбат — сябра БСДП (Грамада), Алесь Краўчэня — сябра руху “За свабоду”, Сяргей Гоўша — праваабаронца, Уладзімер Гоўша — сябра партыі БНФ, Алесь Грыцавец — сябра партыі БНФ, сьвятар грэка-каталіцкай царквы Яўген Маліноўскі, Карней Пятровіч — сябра партыі БСДГ , Віктар Мязяк — сябра партыі БНФ, Аляксандар Слабадзян — сябра партыі БСДП (Грамада), Віктар Сырыца — сябра руху “За свабоду”.
Яшчэ адзін затрыманы, Аляксей Шчарбакоў, быў учора шпіталізаваны ў баранавіцкую лякарню.
Падрабязнасьці — пазьней у эфіры Радыё Свабода.