"Улада нічому не вучыцца і не зьбіраецца зьмяняцца. Яна толькі гуляла ў дэмакратыю, спадзеючыся атрымаць грошы з Захаду", -- гэтак пракамэнтаваў учорашнія падзеі ў Менску былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.
"Гэта былі абсалютна мірныя людзі, якія вышлі з кветкамі, каб адсьвяткаваць 90-ыя ўгодкі Беларускай народнай Рэспублікі. Але іх па-зверску зьбівалі», -- заяўляе Мілінкевіч
Разам з тым вядомы палітык глядзіць у будучыню Беларусі з аптымізмам: «Моладзь, якую зьбівалі і затрымлівалі падчас учорашняй акцыі, немагчыма паставіць на калені» -- упэўнены Аляксандар Мілінкевіч.