Сёньня ў гарадзенскім парку імя Жылібэра сабралася некалькі дзесяткаў актывістаў, каб адзначыць 90-я ўгодкі БНР.
На месцы ўжо чакала міліцыя, стаяў закрыты грузавік з тэнтам для перавозкі асабовага складу. Міліцыянты папярэдзілі сабраных аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Актывісты павіншавалі адзін аднаго са сьвятам і пакінулі парк. Яны ўсклалі кветкі да памятнай дошкі паўстанцам Кастуся Каліноўскага на чыгуначным вакзале і да шыльды паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі на сьцяне Новага замку. Міліцыянты ў гэты час працягвалі сачыць за актывістамі.