Былы палітвязень Іван Крук сёньня раніцай абзваніў праз тэлефон усё кіраўніцтва Астравецкага райвыканкаму, у тым ліку КДБ і РАУС, і павіншаваў іх з 90-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Са словаў Івана Крука, усе ягоныя адрасаты былі зьдзіўленыя такімі тэлефанаваньнямі, але паставіліся да гэтага з удзячнасьцю. Некаторыя нават самі ў адказ віншавалі яго з Днём Незалежнасьці.
Сёньня ж Івана Крука выклікалі ў міліцыю й дзьве гадзіны задавалі пытаньні наконт ягонай ранейшай скаргі на жыльлёва-камунальную гаспадарку. Сам актывіст лічыць, што яго выклікалі дзеля таго, каб ён не паехаў у Менск.