Слонімскія актывісты раздалі на вуліцах мінакам некалькі соцень улётак з інфармацыяй пра БНР ды віншаваньнем з 90-мі ўгодкамі беларускай дзяржаўнасьці.
На прыватнай кватэры затым адбылася дыктоўка, у якой узяў удзел 21 чалавек. Пісалі тэкст Фр.Багушэвіча. Затым удзельнікі дыктоўкі паглядзелі фільм “Плошча” Ю.Хашчавацкага.
22 сакавіка ў слонімскі аддзел КДБ выклікалі актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Марчыка, каб папярэдзіць: акцыі з нагоды 25 сакавіка не дазволены мясцовымі ўладамі.