Праблемы грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, пэрспэктывы далучэньня Беларусі да эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва абмеркавалі Аляксандар Мілінкевіч і кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск.
Аляксандар Мілінкевіч акцэнтаваў увагу суразмоўцы на неабходнасьці прасоўваньня эўрапейскіх каштоўнасьцяў у Беларусі і магчымасьці падтрымкі гэтай палітыкі з боку Польшчы. На ягоную думку, заходнія суседзі могуць паспрыяць беларускай моладзі ў атрыманьні эўрапейскай адукацыі.
Падчас размовы ў Варшаве таксама ўздымалася істотнае для беларусаў пытаньне кошту шэнгенскіх візаў і спрашчэньня працэдураў іх атрыманьня. Аляксандар Мілінкевіч прасіў Дональда Туска падтрымаць у Брусэлі жыхароў Беларусі ў іхным жаданьні зьменшыць кошты шэнгенскіх візаў.