Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны 12-га сакавіка ў аўрапорце Менск-2 па прылёце з Лёндану.
Пра гэта паведамілі сваякі амэрыканскага адваката, які лічыцца экспэртам ў справах барацьбы з адмываньнем грошай. Вядома, што Эмануіл Зэльцэр адзін час аказваў адвакацкія паслугі былому кіраўніку справамі расейскага прэзыдэнта Паўлу Барадзіну.
Паводле сваякоў адваката, ў праваахоўных органах Беларусі пацьвердзілі факт затрыманьня Э. Зэльцэра, але не камэнтуюць падзею.