14 удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году лічаць, што іх несправядліва вінавацяць у парушэньні грамадзкага парадку.
Міхаіл Субач, Уладзімер Сяргееў, Алесь Стральцоў ды іншыя зьвярнуліся да генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча з заявай.
Яны ўпэўненыя, што ў часе акцыі заканадаўства парушылі ня ўдзельнікі акцыі, а супрацоўнікі спэцслужбаў.
Усе абвінавачваньні носяць палітычны характар, падкрэсьлілі аўтары заявы на прэсавай канфэрэнцыі.
“Калі ўдзельнікаў акцыі асудзяць, улады разьвяжуць сабе рукі для іншых карных акцыяў”, — заявіў праваабаронца Ігар Летнік.