Адбылася першая экскурсія па месцах зьнішчэньня габрэяў Піншчыны
“У рэгіёне цяпер адзначаныя помнікамі амаль трыццаць трагічных месцаў, — кажа старшыня пінскай асацыяцыі экскурсаводаў і перакладчыкаў Тацяна Хвагіна. — Экскурсаводы дакладна вывучылі інфармацыю пра кожнае зь іх. Ужо складзены графік іх працы”.
Тацяна Хвагіна кажа, што мае таксама дачыненьне да распрацоўкі экскурсіі “Расстраляныя зоркі. Гісторыя Менскага гета”. Гэты турыстычны маршрут пачне дзейнічаць 9 красавіка:
“У пляне экскурсіі — наведаньне мэмарыялу “Яма”, а таксама будынкаў былой сынагогі ў Ракаўскім прадмесьці. Маршрут экскурсіі таксама пройдзе ў межах былога Менскага гета. Гэта цяперашняя плошча Юбілейная, вуліцы: Ракаўская, Раманаўская Слабада, Кальварыйская, Сухая, Калектарная, Мельнікайтэ і Заслаўская”.