Абрабавалі рэдакцыю "Белорусы и рынок"

Выкрадальнікі наведалі рэдакцыю ў той момант, калі там яшчэ не была ўстаноўленая сыгналізацыя.

“Мы ў гэтыя дні пераяжджалі з офісу на вуліцы Рабкораўскай у іншы на вуліцы Максіма Багдановіча. І злодзеі гэтым скарысталіся. Яны сьцягнулі тры сыстэмных блёкі і чатыры вадка-крышталічныя маніторы. Дрэнна, што скралі ўсё найлепшае з вёрсткі”, - галоўны рэдактар газэты Белорусы и рынок Вячаслаў Хадасоўскі.