Першыя прэзэнтацыі кнігі Івонкі Сурвілы “Дарога”

12 сакавіка ў Слуцку і Салігорску адбыліся сустрэчы з чытачамі старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча і літаратара Ўладзімера Арлова.

Госьці прэзэнтавалі свае кнігі, а таксама новую кнігу сэрыі “Бібліятэка Свабоды XXI стагодзьдзя” “Дарога”, якую склалі мэмуары Прэзыдэнта Рады БНР Івонкі Сурвілы.






Вялікія залі для сустрэчаў мясцовыя ўлады наняць не дазволілі, таму яны адбыліся ў прыватных памяшканьнях.