Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў сёньня ад’езд амбасадаркі ЗША Карэн Ст’юарт у Вашынгтон для кансультацыяў.
У прыватнасьці, ён сказаў: “Сёньня мы атрымалі афіцыйнае паведамленьне з амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Менску пра тое, што амбасадар ЗША Карэн Ст’юарт пакідае Рэспубліку Беларусь і адбывае ў Вашынгтон для кансультацыяў.
Падкрэсьлю, што ад’езд амбасадара ЗША адбыўся пасьля таго, як учора, 11 сакавіка, Карэн Ст’юарт была яшчэ раз запрошаная на сустрэчу ў МЗС Беларусі, дзе ёй паўторна прапанавалі кіравацца адпаведнай настойлівай рэкамэндацыяй ураду нашай краіны”.