Байцы спэцназу міліцыі затрымалі 30 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Яны знаходзіліся ў офісе свабоднага прафсаюзу ў той момант, калі туды ўварваліся спэцназаўцы.
Усіх затрыманых пасадзілі ў аўтазакі і прывезьлі ў міліцыю Ленінскага раёну Менску. Маладафронтаўцы лічаць сваё затрыманьне прэвэнтыўнай мерай напярэдадні акцыі 25 сакавіка.