Актывіста Максіма Сяргейца арыштавалі на пяць сутак

Сёньня у Цэнтральным судзе Менску разгледжана адміністрацыйная справа моладзевага актывіста Максіма Сяргейца. Яго затрымаў міліцыянт учора ў тралейбусе №12 нібыта за тое, што той расклейваў улёткі з заклікам: ”25 сакавіка, плошча Якуба Коласа, 18.00”.

Судзьдзя Цэнтральнага суду Менску палічыла, што Максім парушыў устаноўлены парадак правядзеньня масавых акцый і пакарала яго арыштам на пяць сутак.