Прэзыдэнт Беларусі сваім указам адмяніў інстытут асаблівага права дзяржавы (“залатая акцыя”) на ўдзел у кіраваньні гаспадарчымі суб'ектамі.
У афіцыйным паведамленьні гаворыцца, што адмова ад гэтай нормы “будзе садзейнічаць стварэньню спрыяльных умоваў для прыцягненьня прамых замежных інвэстыцыяў у рэальны сэктар эканомікі Беларусі”.
Нагадаем: залатая акцыя была ўведзеная ўказам прэзыдэнта ў 1997 годзе “для рэгуляваньня працэсу прыватызацыі”. Праз мэханізм “залатой акцыі” дзяржава магла ўмешвацца ў рашэньні акцыянэрных таварыстваў.