Актывістаў вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках

Актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Уладзімеру Сяргееву і актывістам АГП Міхасю Пашкевічу і Міхасю Крываву прад’явілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе, якая распачатая паводле падзеяў 10 студзеня.

Усіх трох актывістаў вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

У гэтай крымінальнай справе статус падазраваных маюць яшчэ 11 чалавек.