Суд Цэнтральнага раёну Менску арыштаваў на 5 сутак актывіста сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Аляксея Марозава.
Яго затрымалі 1 сакавіка за расьцяжку: “Свабоду Казуліну!”.
У Салігорску суд таксама пакараў арыштамі затрыманых удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі на знак пратэсту супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў. Уладзімера Шылу арыштавалі на 15 сутак, а Зьмітра Банька – на трое сутак.