Андрэас Грос шкадуе, што Казуліна ня вызвалілі

Швэйцарскі палітык Андрэас Грос – шматгадовы сябра падкамітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы па Беларусі.

У гутарцы са Свабодай Андрэас Грос выказаў сваё шкадаваньне ў сувязі з тым, што ў Беларусі па-ранейшаму ёсьць палітвязьні, і што кіраўніцтва краіны не прыслухалася да закліку прадстаўнікоў ПАРЭ ды іншых эўрапейскіх арганізацыяў аб датэрміновым вызваленьні Аляксандра Казуліна:

“Няма ніякай радасьці ад таго, што ў цэнтры Эўропы па-ранейшаму пануе дыктатарскі рэжым. Гэта непрымальна, што беларускае грамадзтва застаецца ў ізаляцыі, што дэмакратычна арыентаваныя беларусы караюцца ўладамі за свае погляды, што людзі вымушаны эміграваць з краіны. Гэта трэба неяк пераадольваць.”