Як паведаміў Радыё Свабода праз мабільны тэлефон Сяргей Скрабец, супрацоўнікі ДАІ, затрымаўшы машыну, у якой былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна вязуць у папраўчую калёнію “Віцьба-3”, адпусьцілі яе праз 20 хвілінаў.
Супрацоўнікі ДАІ палічылі, што машына перавысіла хуткасьць і ўзялі штраф за парушэньне — 35 тысячаў рублёў.
Калі машыну затрымалі, спадар Казулін выйшаў зь яе, назваўся і сказаў міліцыянтам, што ён сьпяшаецца ў калёнію. “Туды сьпяшацца ня трэба”, — адказалі тыя. Высьвятленьне абставінаў заняло 20 хвілінаў.
Спадар Скрабец таксам паведаміў, што надвор’е вельмі сапсавалася і ехаць даводзіцца ў надзвычай цяжкіх умовах.