Як варта адзначаць 90-я ўгодкі ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі? Чым наагул ёсьць гэты дзень? На гэтыя пытаньні сёньня адказвае беларускi літаратар, сябра Беларускага ПЭН-центру і Таварыства Вольных Літаратараў Юрась Гумянюк.
Карэспандэнтка: Як бы Вы прапанавалі адзначаць сьвята Дня Волі?
Гумянюк: Я думаю, варта да гэтага сьвята рыхтаваць пэўную друкаваную прадукцыю – нейкія плякаты, нейкія брашуры... Нашы нацыянальныя адраджэнцы ў Гародні рыхтуюць адмысловыя паштоўкі да 25 сакавіка з адпаведным сэнсам. І гэтыя паштоўкі, буклеты, можа, варта раздаваць людзям на вуліцах нават і ў гэты самы дзень. Мне здаецца, гэта дало б жаданы эфэкт. І было б прыгожым, было б эстэтычным, было б рамантычным, прывязаным да пэўнай даты.
Ну, натуральна, калі б была такая магчымасьць, то ў памяшканьнях грамадзкіх незалежных арганізацый можна было б правесьці нейкія мастацкія вечарыны. Я б не пабаяўся і чарку ў гэты дзень узьняць, можа, нейкі фуршэцік з гэтай нагоды!.
Карэспандэнтка: А для вас асабіста гэты дзень які?
Гумянюк: Безумоўна, як для нацыянальнага інтэлігента і наагул як для творчай асобы гэта – цёплае такое, рамантычнае я б сказаў сьвята Дня Волі.