Прадстаўнікі рэлігійных суполак і сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі перадалі зварот грамадзянаў з просьбай унесьці зьмены ў закон “Аб рэлігіі”.
Пад зваротам падпісалася 50 400 чалавек
Аўтары звароту патрабуюць, каб скасавалі абавязковую рэгістрацыю рэлігійных суполак, абавязковы дазвол на правядзеньне набажэнстваў, а таксама ўнесьці зьмены ў закон “Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў”.
Канстытуцыйны суд наведалі палітык Павал Севярныц і Юрыст царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін.
Супрацоўнікі апарату Канстытуцыйнага суду паведамілі, што спачатку пералічаць і правераць усе подпісы, і толькі пасьля гэтага зарэгіструюць заяву вернікаў.
Візыт у КС адбыўся у межах кампаніі ў барону свабоды веравызнаньня.