Старшынёўства Рады Эўрапейскага зьвязу зрабіла заяву з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай.
У заяве гаворыцца, што Эўрапейскі зьвяз з глыбокім смуткам даведаўся пра сьмерць Ірыны Казулінай, якая мужна змагалася зь цяжкай хваробай.
Эўразьвяз спадзяецца “на неадкладнае і безумоўнае вызваленьне Аляксандра Казуліна, што стала б гуманным жэстам і дазволіла б яму прысутнічаць на пахаваньні жонкі і падтрымаць сваіх блізкіх у гэты цяжкі момант”.