Фэдэральны ўрад Нямеччыны пакуль не зьбіраецца ініцыяваць у Эўрапейскім зьвязе перамовы зь Беларусьсю пра аблягчэньне візавага рэжыму.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце нямецкага парлямэнту, гэта вынікае з адказу нямецкага ўраду на запыт прадстаўнікоў партыі “зялёных”. Згодна з рашэньнем Эўразьвязу ад сьнежня 2005 года, разгляд справы залежыць ад прагрэсу Менску ў галіне свабоды, бясьпекі і права.