Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) патрабуе "без усялякіх папярэдніх умоваў вызваліць неправасудна зьняволенага старшыню партыі Аляксандра Казуліна".
Пра гэта гаворыцца ў заяве Прэзыдыюму БСДП(Грамада) да ўладаў Беларусі.
Менскі гарадзкі камітэт БСДП(Грамада) патрабуе ад Генэральнай пракуратуры і Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў "неадкладна і безумоўна" вызваліць Аляксандра Казуліна.
У выпадку, калі ўлады ня прымуць станоўчае рашэньне, сябры БСДП(Грамада) пагражаюць распачаць масавыя акцыі пратэсту.