Сям’я Казуліных атрымала спачуваньні ад амбасады ЗША у Беларусі з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай.
“Доўгі час Ірына мужна змагалася зь цяжкай хваробай – ракам малочнай залозы – сваім прыкладам дапамагаючы беларускаму грамадзтву усьвядоміць усю небясьпеку гэтага страшнага захворваньня”, -- адзначаецца ў пасланьні амбасады ЗША да сям’і Казуліных.
Таксама амбасада паўтарыла заклік да беларускіх ўладаў пра вызваленьне ўсіх палітвязьняў.