Дзяжурны пракурор паабяцаў “давесьці да кіраўніка пракуратуры Рыгора Васілевіча” заяву Вольгі Казулінай.
Паводле адваката Ігара Рынкевіча 24-га лютага дзяжурны пракурор Рэспубліканскай пракуратуры Мікалай Лявонаў прыняў ад Вольгі Казулінай заяву з просьбай даць магчымасьць вязьню віцебскай калёніі Аляксандру Казуліну прысутнічаць на пахаваньні яго жонкі Ірыны Казулінай.
Вынікі разгляду заявы невядомыя. “Дзяжурны пракурор паабяцаў тэрмінова давесьці заяву да генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча”, -- паведамляе Ігар Рынкевіч.
Паводле зьвестак, аналягічная заява ад імя сваякоў Казуліна падавалася ў ноч на 24-ае лютага, але не была прынятая.