“Незалежны Я” да юбілею БНР

Да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі грамадзкая арганізацыя “Беларуская музычная альтэрнатыва” і БНФ “Адраджэньне” рыхтуюць музычную складанку “Незалежны Я”.

Гэта музычны альбом, у які ўвойдуць 15 песьняў разнастайных стыляў у выкананьні маладых музыкаў. Вядомы гурт “NRM” прапануе новую вэрсію песьні -- "Гэй, наперад" на вершы Янкі Купалы.

Таксама свае кампазыцыі прадставяць гурты Siver, Сьцяна, ZigZag, Partyzone і іншыя. Выдаўцы заяўляюць, што не зважаючы на сьвята, новы супольны музычны альбом пазбаўлены палітызаванасьці.