Пінск: актывісту В.Макееву пагражаюць судом

Сёньня сябра руху “За свабоду” Вадзім Макеў быў вымушаны наведаць Пінскі гарадзкі аддзел міліцыі. Яшчэ 10 жніўня 2007 году яго звольнілі з працы, ён быў юрыстам Пінскага заводу сродкаў малой мэханізацыі. А паводле заявы дырэктара гэтага прадпрыемства Рыгора Галавача, Вадзім нібыта “завалодаў некаторымі дакумэнтамі завода”.

"Сьледчы Лукашук тэлефанаваў мне і пагражаў, а калі я заявіў, што без пісьмовай позвы не прыйду, то сказаў, што міліцыянты зьявяцца з позвай і даставяць мяне ў ГАУС на патрульнай аўтамашыне”, – паведаміў “Свабодзе” Вадзім Макееў.
Як кажа Вадзім, яму цяпер пагражаюць судом.

Раней “Свабода” паведамляла, што Вадзім Макееў абараняў у судах працаўнікоў Пінскага завода сродкаў малой мэханізацыі, якія лічылі, што іх пакрыўдзіў дырэктар Рыгор Галавач.

Віктар Макееў лічыць, што тады й цяпер яго перасьледуюць перадусім за актыўную грамадзкую дзейнасьць.

Вадзіму Макееву – 28 гадоў. Ён сябра руху “За Свабоду”, навучаецца цяпер у магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Уваходзіць у аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні на Палесьсі мерапрыемстваў у гонар 90-годзьдзя БНР.