Сёньня ў Вільні ў залі Саюзу пісьменьнікаў Літвы адбылася прэзэнтацыя альманаху, выдадзенага па выніках літаратурна-мастацкага пленэру, які мінулым летам адбыўся на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. У ім бралі ўдзел па пяць мастакоў і паэтаў зь Беларусі, Літвы і Польшчы.
У альманах увайшлі напісаныя падчас пленэру вершы ў арыгінале і ў перакладах на мовы іншых удзельнікаў пленэру. Паэзію Беларусі ў ім прадстаўляюць Тацяна Сапач, Алег Аблажэй, Уладзімер Някляеў, Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.
Барыс Пятровіч у беларуска-літоўска-польскім альманаху зь вершамі дэбютуе. Дагэтуль яго ведалі ў Беларусі як празаіка.