Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы павіншавала транспартныя службы гораду зь Міжнародным днём роднай мовы.
Віншавальныя паштоўкі атрымалі кіраўнікі гарадзкога аўтобуснага парку, тралейбуснага дэпо і Магілёўскага аддзяленьня Беларускай чыгункі.
Актывісты падзякавалі транспартным службам за выкарыстаньне ў сваёй працы беларускай мовы і выказалі спадзяваньне, што тыя будуць рабіць так і надалей.