22 лютага ў Маскве пройдзе нефармальны саміт кіраўнікоў краінаў СНД.
Расейскія мэдыі адзначаюць, што сваё жаданьне ўдзельнічаць у ім папярэдне выказалі кіраўнікі ўсіх краінаў, якія ўваходзяць у Судружнасьць, у тым ліку прэзыдэнты Грузіі і Ўкраіны.
Некаторыя лідэры краінаў, у прыватнасьці кіраўнікі Малдовы і Кіргізстану, ужо вылецелі ў Маскву.
У прэсавай службе прэзыдэнта Расеі мне паведамілі, што, акрамя агульнай сустрэчы, Уладзімір Пуцін правядзе і некалькіх двухбаковых размоваў са сваімі калегамі. Аднак паведаміць, ці будзе сярод суразмоўцаў расейскага прэзыдэнта кіраўнік беларускай дзяржавы, адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што “графік сустрэч яшчэ толькі вярстаецца і ў ім магчымыя зьмены”.