У “Газпроме” нічога ня ведаюць пра падвойнае павышэньне коштаў газу для Беларусі цягам сёлетняга году.
“Мы па-ранейшаму працуем з Беларусьсю па вызначанай раней формуле разьлікаў за газ, -- сказаў сёньня афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў. – У нас ёсьць кантракт, у якім выразна прапісаная формула коштаў. Уведзены спэцыяльныя паніжальныя каэфіцыенты адносна эўрапейскіх коштаў. Па гэтай формуле мы і працуем”.
Пра тое, што “Газпром” нібыта пагражае ўдвая падвысіць кошты газу для Беларусі цягам сёлетняга году Аляксандар Лукашэнка заявіў у інтэрвію тэлеканалу Russia Today і інфармацыйнай агенцыі РИА Новости.