Швэцыя спыняе супрацоўніцтва з журфакам БДУ

Швэцыя далучылася да байкоту БДУ.
Спыненыя сувязі з факультэтам журналістыкі. Швэдзкія партнэры раней уклалі ў сумесныя стажыроўкі і падвышэньне кваліфікацыі выкладчыцкага складу 49 мільёнаў швэдзкіх крон (гэта каля 7 мільёнаў даляраў).

Рашэньне аб прыпыненьні кантактаў з БДУ было прынятае пасьля таго, як з вучобы за грамадзка-палітычную дзейнасьць адлічылі моладзевага актывіста Франака Вячорку.