У Судане зьбіты грузавы самалёт Іл-76, у якім, мяркуючы па паведамленьнях мясцовых каналаў, знаходзіліся расейцы.
У Расеі пакуль не камэнтуюць.
Прадухілены напад на амбасаду Ізраіля ў Бэрліне. Як Расейская служба Радыё Свабода даведалася з Фэдэральнай пракуратуры Нямеччыны, грамадзянін Лібіі Амар А. (поўнае імя падчас сьледзтва не раскрываецца) плянаваў напад, які павінен быў «прыцягнуць грамадзкую ўвагу».
Сілы супрацьпаветранай абароны Беларусі зьбілі над Ельскім раёнам на Гомельшчыне расейскі дрон-камікадзэ «Шахед», паведаміла маніторынгавая група «Беларускі гаюн». Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі з боку ўладаў няма.
Чарговыя спробы аднавіць падачу электрычнасьці на Кубе не далі посьпеху, паведамляе агенцтва Reuters. Краіна застаецца без электрычнасьці трэці дзень запар.
Паводле паведамленьня, мужчына быў п'яны, на патрабаваньні спыніцца не рэагаваў і таму міліцыянт зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў, а потым стрэл у нагу. На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, чуваць толькі адзін стрэл.
На Кубе ў пятніцу адбылася аварыя на адной з галоўных электрастанцый — ЦЭЦ Антоніа Гуцьерэса ў горадзе Матансас.
У шпіталь трапілі навучэнцы старэйшых клясаў.
У Падмаскоўі раніцай 16 кастрычніка застрэлілі 44-гадовага намесьніка начальніка адной з воінскіх частак Нікіту Клянкова.
Прычыны і абставіны трагедыі высьвятляюць.
На знак сымбалічнага гневу Паўночная Карэя ўзарвала паўночны ўчастак дарог, якія калісьці зьвязвалі яе з Поўднем. Дзяржавы абмяняліся пагрозамі празь некалькі дзён пасьля таго, як Паўночная Карэя заявіла, што Паўднёвая запускае бесьпілётнікі над яе сталіцай Пхэньянам.
Прынамсі 67 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху ўдарнага бесьпілётніка на поўначы Ізраіля. Дрон, які атакаваў населены пункт Біньяміна, быў запушчаны з тэрыторыі Лібану меркавана радыкальнай групоўкай «Хэзбала».
Трагедыя адбылася на паўночным захадзе Пакістану.
Цьвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 сутак ураджэнца Беларусі Аляксандра Фралова, які абліў фарбай і пашкодзіў фасад будынка Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Крамлі.
У штаце Флёрыда ў ЗША ад урагану «Мілтан» загінулі 16 чалавек, паведамляе CBS News з спасылкай на дэпартамэнт аховы правапарадку Флёрыды.
Цыгарэты знайшлі ўва ўсіх унутраных сьценах будынкаў, а таксама ў столі і падлозе.
Ад літоўскай сталіцы да мяжы Беларусі 35 кілямэтраў.
Інфармацыйнае агенцтва Associated Press паведамляе пра паводку ў Сахары — у Марока і Алжыры. За два дні ў пустыні выпала гадавая норма ападкаў.
У ізраільскім горадзе Хадэра ўзброены нажом чалавек 9 кастрычніка напаў на гараджанаў. Паранены шэсьць чалавек, двое зь іх у крытычным стане. Нападніка арыштавалі.
На штат Флорыда ў ЗША рухаецца наймацнейшы з 2005 году ўраган «Мілтан». Мясцовыя ўлады заклікалі мільёны людзей эвакуавацца і тэрмінова прыбіраюць абломкі ад папярэдняга ўрагану «Гэлен».
Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што беларускія памежнікі 8 кастрычніка знайшлі целы двух мігрантаў на межах з Польшчай і Латвіяй. У Польшчы гэтыя заявы назвалі «чарговымі элемэнтамі правакацыі і дэзынфармацыі», у Латвіі іх пакуль не камэнтавалі.
Як паведаміла прадстаўніца расейскай альпінісцкай супольнасьці Ганна Півунова, альпіністы загінулі, бо сарвалася зьвязка.
Тэлеканал «Гродна Плюс» пацьвердзіў, што 70 кіёскаў сапраўды часова не працуюць і гэта палова ўсіх кіёскаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.
На паўднёвым усходзе ЗША з прычыны ўрагану «Гэлен» загінулі больш за 220 чалавек, многіх працягваюць лічыць зьніклымі бязь вестак.
Пра гэта паведамляе гішпанскае выданьне 20minutos.es. Паводле выданьня арыштаваны грамадзянін Беларусі быў адным з галоўных адказных за інфраструктуру праграмы.
У арганізацыі патлумачылі гэта плянавымі рамонтнымі работамі.
Сілавікі ў ходзе рэйду затрымалі некалькі грамадзян Магілёўскага рэгіёну, паведамляе інтэрнэт-крыніца Mayday.team.
Выбух адбыўся на паўднёвым захадзе краіны.
У выніку страляніны ў гістарычным цэнтры Тэль-Авіва, горадзе Яфа, 1 кастрычніка быў цяжка паранены грамадзянін Беларусі 1997 году нараджэньня, паведаміла МЗС Беларусі 2 кастрычніка.
Сьледчыя перадалі справу ў суд.
Страляніна ў Яфе імаверна зьяўляецца тэрактам, піша The Times of Israel са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Якасьць вады ў Заводзкім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Менску вярнулася ў норму пасьля аварыі на магістральным водаправодзе, якая адбылася 26 верасьня.
Навіну апублікавалі 23 гадзіны таму на сапраўдным сайце БДТРК tvr.by, але ён называецца як news.by.
Літоўскія ўлады яшчэ не патлумачылі здарэньне.
Дзясяткі людзей лічацца зьніклымі бязь вестак.
Атакі адбыліся ў Кішынёве ў ноч на 29 верасьня.
Улады пацьвердзілі, што ім скардзяцца менчукі.
26 верасьня ў трох раёнах Менску ўзьніклі праблемы з водазабесьпячэньнем. Прычына ў пашкоджаньні магістральнага вадаводу, паведамілі ў «Менскводаканале».
У крымінальнай справе пра напад на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава, якую расьсьледуюць у Польшчы, восем абвінавачаных, адзін зь іх — беларус.
Кулю выявілі супрацоўнікі аховы, правяраючы пошту.
Днём 24 верасьня ў Менскім раёне каля вёскі Кіршы загарэўся палігон цьвёрдых бытавых адходаў. Пажар дасюль не патушылі.
Літоўскія памежнікі затрымалі аўтамабіль Opel Mokka, які ўкраінскія праваахоўнікі ў сакавіку 2022 году аб’явілі ў вышук як скрадзены. Ім кіраваў грамадзянін Беларусі.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны 24 верасьня паведамілі аб парушэньні дзяржаўнай мяжы Ўкраіны з боку Беларусі. Пазьней ведамства ўдакладніла, што факт парушэньня паветранай прасторы не зафіксавалі.
Напад адбыўся 23 верасьня.
23 верасьня Ізраіль нанёс шэраг удараў па аб’ектах «Хэзбалы» ў Лібане.
Міліцыя сьцьвярджае, што аб’ектам нападу былі яе супрацоўнікі.
Іранская дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што прычынай выбуху ў шахце стаў выцек мэтану.
Ізраільскі тэлеканал «Кан» апублікаваў дэталі з крымінальнай справы ізраільцяніна Моці Мамана, які абвінавачваецца ў працы на іранскую выведку.
Загрузіць яшчэ