Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя ахвяры чэрвеньскай сьпёкі: ў Лельчыцкім раёне патанулі два браты і юнак, у Шклоўскім – 17-гадовы хлопец


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 26 чэрвеня жыхары вёскі Дзяржынск Лельчыцкага раёну знайшлі ў рацэ Сьцьвіга целы двух юнакоў 2000-га года нараджэньня і маладога чалавека, які быў іх на 2 гады старэйшы. Два з патанулых – браты.

Меркаваная прычына сьмерці ўсіх трох ахвяраў – патапленьне. Дакладныя прычыны высьвятляюцца, паведамілі ў МНС краіны.

Яшчэ адна трагедыя на вадзе адбылася ў Шклоўскім раёне 24 чэрвеня. У вадаёме каля вёскі Старасельле патануў 17-ці гадовы хлопец.

Адмыслоўцы з Добраахвотнага таварыства выратаваньня на водах зьвязваюць трагедыі з масавым купаньнем людзей у сьпёку і нагадваюць пра правілы бясьпекі на вадзе, асабліва пра небясьпеку купаньня ў нецьвярозым стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG