У сьвеце больш за 200 краінаў, і толькі кожная трэцяя можа называцца касьмічнай. Беларусь у тым ліку. Да Дня касманаўтыкі Свабода падрыхтавала тэст пра сувязь Беларусі і космасу. Яна ня толькі ў паводзінах уладаў, але і ў навуцы. Менавіта пра гэта 10 пытаньняў.
Гагарын ня быў беларусам і ня меў асаблівых сувязяў зь Беларусьсю. А вось першая жанчына-касманаўт Церашкова мела. Якія?
А колькі беларусаў пабывала ў космасе?
Які вядомы беларус — навуковец у касьмічнай галіне пражыў больш як 100 гадоў?
Першы беларускі спадарожнік паляцеў у космас у 2006-м. Колькі ён пралятаў?
А колькі іх цяпер?
Раней асноўным касьмічным партнэрам Беларусі была Расея. Але другі спадарожнік пабудаваны ў іншай краіне, там жа ўзялі крэдыт і на першы. Гэта...
А вось кіраваньне беларускім спадарожнікам ажыцьцяўляецца з...
У космасе лятаюць ня толькі беларускія спадарожнікі, але і астэроіды,чые назвы зьвязаныя зь Беларусьсю. Апошні адкрыты, напрыклад, называецца...
І справядліва было б, каб нешта ў космасе насіла назву беларускага горада, зь якога паходзіць найбольшая колькасьць выбітных навукоўцаў, зьвязаных з асваеньнем космасу. Якога?
А адзін з пачынальнікаў ракетнай справы Казімір Сямяновіч хоць і не са Слуцку, але з нашых краёў. Ён жыў у...