Зоя Чаркаская-Надзі зьехала з Кіева ў Ізраіль, калі ёй было 14; як аказалася, за два тыдні да падзеньня СССР. Апошнія гады яна малюе па памяці сваё савецкае дзяцінства.
Чаркаскі-Надзі працуе ў розных манэрах і тэхніках, але ў сэрыі пра савецкае жыцьцё 80-х наўмысна выкарыстоўвае наіўны стыль. «Я пачала гэтую сэрыю, калі была цяжарная, і на мяне нарынулі дзіцячыя ўспаміны», - распавяла мастачка ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам «Радыё Свабода».
Лецішча ва ўкраінскай вёсцы. «Апошнія два месяцы [цяжарнасьці], я проста ляжала і малявала па памяці. Напэўна, таму гэтыя работы атрымаліся такімі цёплымі », - кажа тэль-авіўская мастачка.
Гэтая карціна называецца «Мама». Мастачка адлюстравала вячэрні рытуал чаканьня мамы, якая вяртаецца з працы. «Мы жылі на сёмым паверсе, і побач з домам быў аўтобусны прыпынак. Кожны вечар я глядзела ў акно, каб убачыць, як мама выходзіць з аўтобуса».
Зоя Чаркаская (цяпер у яе падвойнае прозьвішча Чаркаскі-Надзі па мужу-нігерыйцу) нарадзілася ў Кіеве ў 1985 годзе. Пасьля ад'езду з СССР мастачка працавала ў Бэрліне і Тэль-Авіве.
Паводле мастачкі, людзі па-рознаму ўспрымаюць тое, як яна адлюстроўвае савецкае жыцьцё: «Нехта да гэтага часу лічыць, што СССР быў выпладкам пекла і я паказваю недастаткова жахаў сацыялістычнай сыстэмы; іншыя ідэалізуюць гэты час і кажуць, што я паказваю занадта шмат галечы і пакут».
Дзяўчынка апранае калготкі, зьбіраючыся ў школу.
У буфэце - катлеты з бульбяным пюрэ. У 1963 году газэта The New York Times пісала: «Гэта самае таннае, папулярнае і ці ледзь не абагаўлёная страва з мяса».
Сьвяточны стол на першага траўня. На стале - гарэлка і «мухаморы» (фаршаваныя яйкі з плямамі з маянэзу).
Малады дысыдэнт слухае «Радыё Свабода». «Мы верылі ў тое, чаго не існавала, таму што ніхто не быў на Захадзе, – успамінае мастачка. – Людзі думалі, што на Захадзе ўсё так жа, як тут, толькі лепш. Я пражыла бόльшую частка жыцьця ў капіталістычным сьвеце і вельмі крытычна стаўлюся да гэтай сыстэмы».
Сваіх палітычных прыхільнасьцяў Зоя Чаркаскі-Надзі не хавае: «Ідэалягічна я камуністка».
Марынаваньне памідораў. Дзядуля мастачкі быў дырэктарам прадуктовай крамы, таму ў яе доме, верагодна, бываў нават «дэфіцыт».
Назва гэтай працы – «Зайдзі, зьеш што-небудзь». Мастачка расказала, якія плюсы былі зьвязаны з прафэсіяй дзеда: «Па-першае, можна было купіць добрыя прадукты, а акрамя таго, калі быў патрэбны добры доктар, дзядуля мог дастаць для яго дэфіцыт, а доктар – зрабіць нешта добрае для нас».
Мастачка кажа, што зьлёгку лубачны стыль гэтых работ зьвязаны з тым, што яны напісаныя па памяці, аднак «памяць вельмі выбарчая».
Школьніца робіць ўрокі, а мама глядзіць «Пражэктар перабудовы» - інфармацыйную праграму канца 80-х, у якой распавядалася пра карупцыю ў савецкай сыстэме.
Сценка у подъезда: «Спадніцу забылася надзець!».
Малады «ніфер» (нефармал) апранаецца перад выхадам з хаты за шафай.
Камэнтар да гэтай працы ў «Жывым журнале»: «Чаму ўсе тыя, хто настальгую па СССР, едуць у Бэрлін і ў Ізраіль, а не ў Паўночную Карэю?»
Правадніца прыносіць гарбату ў купэ. Мастачцы падабаецца, што яе працы выклікаюць спрэчкі: «Ня ўсе павінны цікавіцца мастацтвам, і я рада, што мае працы так хвалююць людзей, што яны цэлымі днямі пішуць гнеўныя камэнтары ў фэйсбуку. Для мяне гэта дасягненьне».