«Магу засьведчыць, што ў лесе, які пачынаецца за цяперашнім лясгасам, ужо ў 1930 годзе пачалі
расстрэльваць людзей, — прыводзіць Копцік цытату
Георгія Пішчалава, які жыў у суседняй вёсцы Бабінічы. — Расстрэльвалі па абодва бакі
ад дарогі. Па правым баку (калі ехаць з Воршы) расстрэльвалі сьвятароў і, як іх тады звалі,
кулакоў. Сваякі ўсё ж нейкім чынам даведваліся, дзе ляжаць іх родныя, і ставілі на магілы
сьвечкі. Побач вёска Паддубцы, дык там ледзь ня кожны вечар а 23-й гадзіне зь лесу чуліся
стрэлы».
Як тады ўдалося высьветліць Юрку Копціку, менавіта Кабыляцкая гара і Харкаўскі лес былі месцамі
найбольш масавых рэпрэсій. Сюды прывозілі асуджаных на расстрэл з Аршанскай турмы, за якую
служыў былы езуіцкі калегіюм у цэнтры Воршы.
«Расстрэльвалі ў лясах каля гораду, бо гэта дзёшава і сярдзіта. Мець крэматорый было дорага.
Да таго ж яны думалі, што савецкая ўлада — назаўсёды», — лічыць Юрка Копцік.
Харкаўскі лес пасьля вайны перадалі НКВД. Рабіць там парадак ніхто ня меў права. Па словах Копціка,
лесьнікамі ў расстрэльныя лясы прызначалі былых супрацоўнікаў НКВД.
«Яны кантралявалі, каб тут нічога не капалі, каб ня ставілі крыжоў», — кажа Копцік.
І цяпер у лесе шмат ямаў. Ігар Казьмярчак кажа, што гэта найбольш верагодныя месцы, дзе хавалі
расстраляных. Сьвежыя магілы хутка закопвалі, а потым там прасядала зямля.
Сёньня Харкаўскі лес зьбіраюцца высякаць. Празь яго мае прайсьці дарога да новага мікрараёну.
Над праектам працавалі:
Тэкст: Антон Трафімовіч
Фота: Андрэй Шаўлюга
Мапы: Жанна Новік
Відэа: Андрэй Рабчык, Юлія Коцкая
Вёрстка і дызайн: Зьміцер Васількоў
Далучайцеся да Свабоды
Радыё Свабода © 05.04.2018 РС, Усе правы захаваныя