Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Барбара Буш, жонка 41-га прэзыдэнта ЗША і маці 43-га


Барбара Буш, архіўнае фота
Барбара Буш, архіўнае фота

Барбара Буш памерла ўвечары 17 красавіка дома ў Х’юстане, маючы 92 гады, паведаміў у Twitter прадстаўнік сям’і.

Яна была жонкай 41-га прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага, зь якім пражыла ў шлюбе 73 гады, і маці пяцёх дзяцей, у тым ліку 43-га прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага.

Ейны муж, 93-гадовы Буш-старэйшы, раней паведаміў, што пасьля кансультацыяў зь сям’ёй і дактарамі Барбара Буш «вырашыла не шукаць дадатковага лячэньня і замест гэтага сфакусавацца на доглядзе». Яна ўжо перанесла апэрацыю праз пэрфарацыйную язву, а таксама апэрацыю на сэрцы ў 2008 годзе, у 2013-м была шпіталізаваная з пнэўманіяй.

У якасьці першай лэдзі яна факусавалася на праблемах пісьменнасьці, удзельнічала ў некалькіх асьветніцкіх арганізацыях, стварыла Фонд Барбары Буш, які займаўся прасоўваньнем разьвіцьця пісьменнасьці ў ЗША, асабліва сярод дзяцей. У 2016 годзе яна ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі свайго сына Джэба Буша, хоць спачатку была супраць ягонай ініцыятывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG