Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз паўгода сьледзтва справу дырэктара Менскага лясгасу перадаюць у суд


Ілюстрацыйная выява. ©Shutterstock
Ілюстрацыйная выява. ©Shutterstock

Завершанае расьсьледаваньне крымінальнай справы экс-дырэктара Менскага лясгасу, абвінавачанага ў хабарніцтве ды іншых злачынствах, паведамляе ўправа Сьледчага камітэту Беларусі па Менскай вобласьці.

У справе 10 эпізодаў. Паводле сьледчых, абвінавачаны «сыстэматычна прымаў грашовыя ўзнагароды ад розных прадстаўнікоў камэрцыйных структур і службовых асоб суб’ектаў гаспадараньня».

Гэтак, у прамежку часу ад студзеня 2012 году да студзеня 2016 году экс-дырэктар атрымаў хабару агулам на 500 мільёнаў рублёў. Таксама, як лічаць сьледчыя, былы кіраўнік з парушэньнем закону адпускаў лесаматэрыялы і праз махлярства завалодаў грашовымі сродкамі лясгасу, у тым ліку тымі, якія мусіць пайсьці на заробак ягоным падначаленым. Гэтымі дзеяньнямі ён нібыта нанёс стратаў на 80 мільёнаў рублёў і прысабечыў яшчэ 20 мільёнаў рублёў.

Справа былога дырэктара Менскага лясгасу перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, абвінавачаны ўтрымліваецца пад вартай, перадае ўправа Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці. Прозьвішча абвінавачанага СК не паведамляе.

Пра арышт дырэктара Менскага лясгасу мэдыі паведамілі 22 студзеня са спасылкай на зьвесткі з Менскай абласной міліцыі. Тады паведамлялася пра завядзеньне супроць кіраўніка 4 крымінальных спраў, у тым ліку за карупцыю, у пэрыяд з 2014 году. Указвалася, што злачынствы былі выяўленыя падчас праверкі працэсу мадэрнізацыі гаспадаркі Менскага лясгасу. Гэтая мадэрнізацыя праводзілася ў межаў выкананьня Дзяржаўнай праграмы разьвіцьця паляўнічага гаспадарства Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG