ТЭСТ. Гавэл і Беларусь. Што вы ведаеце пра вялікага сябра Беларусі?
ТЭСТ. Гавэл і Беларусь. Што вы ведаеце пра вялікага сябра Беларусі?
Драматург, антыкамуністычны дзяяч, былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл быў вялікім дэмакратам і вялікім сябрам Беларусі. А што вы ведаеце пра ягоныя сувязі з нашай краінай?
У 1991 годзе ў выдавецтве “Паліфакт”, яшчэ ў савецкай Беларусі, была выдадзеная кніга публіцыстыкі Вацлава Гаўла. Як яна называлася?
Дзе Вацлаў Гавэл аднойчы вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг?
На наступны дзень пасьля тэракту ў ЗША 11.9.2001 Вацлаў Гавэл зьмяніў увесь свой працоўны графік, апрача адной падзеі. Назавіце яе
Якое беларускае выдавецтва ў 1995 годзе выдала п’есу Вацлава Гаўла разам з творамі Альбэра Камю, Эжэна Ёнэско, Жана-Поля Сартра
Чальцом якой беларускай грамадзкай арганізацыі быў Вацлаў Гавэл?
Калі Аляксандар Лукашэнка прыляціць у Прагу, то дзе прызямліцца ягоны самалёт?
Хто зь беларускіх грамадзкіх дзеячоў атрымаў прэмію з рук Гаўла, а празь некалькі гадоў стаў ляўрэатам прэміі імя Гаўла?
Якому незалежнаму СМІ ў 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў сваю прэмію За грамадзянскія заслугі» імя Ганны Эленбоген?
Зь якім беларускім тэатрам Вацлаў Гавэл супрацоўнічаў і запрашаў на гастролі ў Прагу?
Пад якім лістом Вацлаў Гавэл паставіў свой апошні ў жыцьці подпіс?