ТЭСТ. 10 фактаў пра зьнішчэньне «Вялікага гета» ў Менску
ТЭСТ. 10 фактаў пра зьнішчэньне «Вялікага гета» ў Менску
23 кастрычніка 1943 году нацысты зьнішчылі Менскае гета. У гэты дзень Менск страціў частку сваёй ідэнтычнасьці. Разам з гета была амаль зьнішчаная шматвекавая прысутнасьць габрэяў у беларускай сталіцы. Што вы ведаеце пра гэтую трагічную старонку нашай гісторыі?
Колькі працэнтаў насельніцтва сярод жыхароў Менску складалі да вайны габрэі?
Дзе ў Менску разьмяшчалася «Вялікае гета»?
Менскае гета было ...
Паводле словаў ізраільскага гісторыка, супрацоўніка Яд ва-Шэм Арона Шнэера, у Менскім гета ніколі не было ...
На адным з масавых расстрэлаў у Менскім гета прысутнічаў райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер. Што пасьля пабачанага ён рэкамэндаваў адказным за расстрэлы?
З чым зьвязанае ў гісторыі Менскага гета імя афіцэра Люфтвафэ Вілі Шульца?
Партызанскія аддзелы рэдка прымалі габрэяў. Такую ўстаноўку яны атрымалі ад начальніка Цэнтральнага штабу партызанскага руху, 1-га сакратара ЦК КПБ Панцеляймона Панамарэнкі. Якім быў ягоны лёс пасьля вайны?
Што знаходзілася ў гэтым будынку ў Менску падчас вайны?
3 ліпеня 1944 году Чырвоная Армія ўвайшла ў Менск. Колькі габрэяў выйшлі са сховішчаў?
У 1949 годзе аўтара вершу на мэмарыяле «Яма» Хаіма Мальцінскага саслалі ў Гулаг. У чым абвінавачвалі паэта?