Ад чарнаморскіх пляжаў да камуністычных помнікаў у гарах: Такой Баўгарыі вы яшчэ ня бачылі.

Сазопал, старадаўняя рыбацкая вёска, якая трапіла ў навіны ў 2012 годзе, калі была выяўленая сярэднявечная "магіла вампіра". Археолягі знайшлі скелет чалавека з вырванымі зубамі і з грудзямі, прабітымі жалезным калом, відаць, каб ня даць яму ўваскрэснуць.

Крэпасьць Белаградчык, высечаная ў скалах. Умацаваная вартавая вежа, збудаваная падчас панаваньня рымлянаў.

Рыбак зазірае ў марскія глыбіні з лодкі "Паморые", якая кіруецца ў адкрытае Чорнае мора.

Вялікае Тырнава туманным ранкам. Гэты горад некалі называлі "трэцім Рымам" (пасьля Канстантынопалю) за ягоную культурную вагу ва Ўсходняй Эўропе.

Помнік Асэнам у Вялікім Тырнаве, пастаўлены ў гонар 800-годзьдзя з таго дня, калі гэты горад зрабіўся сталіцай Другой Баўгарскай імпэрыі.

“Забыты камуніст”, прыдарожны помнік, зарослы лесам у паўночна-ўсходняй Баўгарыі.

Мэмарыяльная царква ў Шыпцы, помнік расейскім, украінскім і баўгарскім салдатам, якія загінулі ў барацьбе за вызваленьне Баўгарыі ад туркаў.

Рэшткі фракійскіх пахаваньняў каля гораду Ардына. У Баўгарыі засталося шмат сьлядоў фракійскіх плямёнаў. Сярод славутых фракійцаў - паэт Арфэй і раб-паўстанец Спартак.

Тэлевежа на гары Віташа ўзвышаецца над Софіяй.

Рыльскі манастыр у восеньскай даліне.

Закінуты помнік савецкіх часоў у Бузлуджы, Цэнтральныя Балканы. Тут адбылося некалькі лютых бітваў падчас войнаў за вызваленьне Баўгарыі ад туркаў.

Крыж над вёскай Мамчылавічы ў Радопскіх горах. У гэтым рэгіёне перамяшаныя хрысьціянскія і мусульманскія вёскі. Шмат баўгараў былі гвалтам прымушаныя прыняць іслам у XVI i XVII стагодзьдзях.

Мыс Каліякра ў Чорным моры. Паводле легенды, Бог падоўжыў дарогу сушай мясцоваму сьвятому, які ўцякаў ад туркаў.

Сабор Усьпеньня Багародзіцы ў Варне пахмурным досьвіткам.

Пастух гоніць статак пад Казанлыкам.

Дарога ў цясьніне Радопскіх гор.

Помнік савецкіх часоў каля аўтастрады пад Благоеўградам.

Закінутая вёска пад Кырджалі. Пасьля 1990 году насельніцтва Баўгарыі зьменшылася на 2 мільёны чалавек і складае цяпер 7,1 млн.

Катэдра Аляксандра Неўскага ў цэнтры Софіі

Рыбацкая лодка зь вёскі Шабла выходзіць у Чорнае мора.

Алёша, помнік савецкім салдатам у Плоўдзіве. Пасьля распаду СССР адбыліся дзьве спробы прыбраць помнік, адзін час яго нават ахоўвалі начамі атрады добраахвотнікаў.

Манастыр Праабражэньня каля Вялікага Тырнава.

Вялізны бэтонны леў (справа ўгары) на помніку заснавальнікам Баўгарскай дзяржавы на гары каля Шумэну. Бэтонны манумэнт быў адкрыты ў 1981 годзе на 1300-ую гадавіну заснаваньня Баўгарскай дзяржавы.

Фрагмэнт помніка ў Шумэне: заснавальнік Баўгарыі спыніў свайго каня і, паводле легенды, усадзіў меч у зямлю, абвясьціўшы: "Тут будзе Баўгарыя!"