Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прадасьць у Кітай калій па коштах, ніжэйшых на траціну за леташнія


Беларуская калійная кампанія (БКК), якая належыць дзяржаўнаму аб’яднаньню «Баларуськалій», заключыла дамову аб продажы ў Кітай вялікай партыі калійных угнаеньняў па кошце 219 дялараў за тону. Назіральнікі адзначаюць, што гэты кошт на 30% меншы за леташнія кошты на рынку калійных угнаеньняў у Кітаі.

Пра ўгоду падведаміў сайт БКК. Адзначаецца, што дамова падпісаная з кансорцыюмам кітайскіх кампаній (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) і будзе дзейнічаць да канца 2016 году.

«Дамова ў Кітаем ёсьць лягічным працягам раней заключанай дамовы з Індыяй і мы перакананыя, што яна забясьпечыць далейшую стабілізацыю сусьветнага рынку і забясьпечыць яго стабілізацыю. Дадзены ўзровень цаны адлюстроўвае рэальную сытуацыю і тэндэнцыі, якія склаліся на сусьветным калійным рынку », – пракамэнтаваў дамову з кітайскімі кампаніямі генэральны дырэктар БКК Яўген Кудравец.

Цэны на рынку калійных угнаеньняў абваліліся ў 2015 годзе пасьля разрыву партнэрскіх адносін паміж «Беларуськаліем» і расейскім вытворцам калійных угнаеньняў «Уралкаліем» і працягваюць зьніжацца.

Экспэрты прагназуюць, што цягам некалькіх гадоў кошты на паташ (прынятая ў сьвеце назва калійных угнаеньняў) будуць вагацца ад 200 да 300 даляраў за тону. Паводле зьвестак БКК, месяц таму кампанія заключыла кантракт з Індыяй на пастаўкі калійных угнаеньняў па кошце ў 227 даляраў за тону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG