Зьміцер Бартосік у пытаньнях і адказах
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Зьміцер Бартосік у пытаньнях і адказах
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
Зьміцер Бартосік у пытаньнях і адказах
Пачаць тэст

1 кастрычніка ў менскай арт-прасторы ОК16 адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Пачатак а 19-й. Уваход вольны. Мы вырашылі спраўдзіць, што вы ведаеце пра аўтара і культурнага героя сучаснае Беларусі.

Пытаньне 1: Пачнем з простага. Як называлася першая кніга Зьмітра Бартосіка?
«Сіняя Барада»
«Чорны пісталет»
«Ружовы кадылак»
«Белы папугай»

Правільна – «Чорны пісталет».

Пытаньне 2: Таксама не складанае для знаўцаў. Дзе Зьміцер Бартосік праводзіць большую частку свайго жыцьця?
На канапе
У дыскусіях
За кампутарам
У падарожжы

Натуральна, у падарожжы!

Пытаньне 3: Якая істота ў назьве папярэдняй кнігі Бартосіка названая «верабейкам»?
верабей
сойка
папугай
чалавек
Пытаньне 4: Радавое гняздо якога літаратара адшукаў у Беларусі Зьміцер Бартосік?
Гі дэ Мапасана
Густава Флабэра
Анарэ дэ Бальзака
Гіёма Апалінэра

Традыцыйна лічылася, што род Апалінэра (Кастрывіцкія) паходзіць з Дарожкавічаў на Наваградчыне. Зьміцер Бартосік высьветліў, што насамрэч – з Дарожкавічаў пад Дзісной.

Пытаньне 5: Пачынаем ускладняць. Зьміцер Бартосік стаў сьвядомым беларусам не ад нараджэньня. У якім творы апісваецца эвалюцыя нашага героя?
Сяргей Дубавец. Забойца
Андрэй Федарэнка. Бунін-Марцінкевіч
Адам Глёбус. Слон
Аляксандар Лукашук. Сьлед матылька

Насамрэч – у апавяданьні Сяргея Дубаўца.

Пытаньне 6: Якая ваенная тэма скразной ніткай праходзіць у перадачах Бартосіка?
Подзьвігі савецкіх партызан
Подзьвігі паліцаяў
Злачынствы паліцаяў
Злачынствы савецкіх партызан

Зьміцер Бартосік сабраў вялікую колькасьць эксклюзіўных успамінаў людзей пра тое, пра што казаць і пісаць да апошняга часу было забаронена – пра злачынствы савецкіх партызан.

Пытаньне 7: Як звалі прадзеда Зьмітра Бартосіка, які прадаваў рыбу на Адэскім прывозе?
Франц
Фэрдынанд
Бальтазар
Адольф
Пытаньне 8: Колькі ў Зьмітра Бартосіка дзяцей?
Колькі кніг ён напісаў
На аднаго меней, чым напісаных кніг
На аднаго болей, чым напісаных кніг
У Бартосіка няма дзяцей

Насамрэч – на аднаго болей – чацьвёра.

Пытаньне 9: Зьміцер Бартосік перасьпяваў і выдаў кружэлку расейскіх бардаў па-беларуску «Дзьве гітары». Хто зрабіў яму пераклады?
Сам пераклаў
Андрэй Хадановіч
Рыгор Барадулін
Міхась Булавацкі
Пытаньне 10: Колькі струн на гітары Зьмітра Бартосіка?
3
5
6
7

Насамрэч Бартосік адзіны беларускі бард, які грае на сяміструннай гітары.

Пытаньне 11: Пра што новая кніга Зьмітра Бартосіка?
Гэта мастацкі твор
Забытыя адрасы — падарожжа па мясьцінах славутых людзей культуры
Бартосік выканаў замову прэзыдэнта – напісаў «Вайну і мір»
Гэта будзе паэтычны зборнік
Пытаньне 12: Сяргей Харэўскі жартаваў: «Калі б Бартосік ня зьехаў з Казахстану, дзе нарадзіўся, быў бы цяпер казахскім бардам». Як называецца казахскі бард?
ашуг
акын
бахшы
кіфарэд
Пытаньне 13: Дзе жыве кітайскі дантыст?
У Менску
У Шанхаі
У Асіповічах
У Лёндане

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз