(Карповіч: ) “Збор подпісаў ідзе вельмі цяжка. Я асабіста зьбіраю за Зянона Пазьняка. Пра яго ведама чаму цяжка зьбіраць – імідж яму створаны такі. Да нас ніякай інфармацыі, акрамя афіцыйнай, не даходзіць. І таму людзі плёткі, што пра яго выдалі, паўтараюць. У выніку – ня хочуць ставіць подпісы. Гэта адна прычына. Але ня толькі за Зянона Пазьняка так туга ідзе збор подпісаў, тое самае і за Мілінкевіча, і за Казуліна. Усё ж такі бальшыня ў вёсках гатова галасаваць і аддаць подпісы за Лукашэнку. Бальшыня ж – пэнсіянэры.
Нават калі б даходзіла іншая інфармацыя, іх цяжка пераканаць (я маю на ўвазе не ўсіх пэнсіянэраў, а былых калгасьнікаў). На пэнсіі яны атрымліваюць тое самае, а то і больш, чым атрымлівалі за працу. Іх задавальняе такі стан рэчаў. Яны не гатовыя ні да якіх зьменаў і ня хочуць зьменаў. Яны так і кажуць: нам нікога іншага ня трэба, нам добра.
А тыя, хто працуе – яны на кантрактнай сыстэме. Рух управа, рух улева – страх, што кантракт ня будзе падоўжаны. А застацца ў Лунна бяз працы – невядома наагул, што рабіць. Не кожны чалавек на такое адважваецца. Таму не рызыкуе, напрыклад, загадчыца бібліятэкі, загадчыца дзіцячага садку, урач”.
Сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча ў горадзе Глыбокае Яраслаў Берніковіч сутыкаецца часьцей за ўсё з непісьменнасьцю электарату, няведаньнем выбарчага заканадаўства.
(Берніковіч: ) “Народ ня ведае кандыдатаў, ня ведае нікога, такая ёсьць праблема. Я кажу: “А каго вы ведаеце? Хто ў нас прэм’ер-міністар?” Таксама ня ведаюць. Але мы знаходзім магчымасьці данесьці інфармацыю. Тая ж “Народная Воля”, якую мы раскідваем папярэдне там, дзе зьбіраем за Мілінкевіча подпісы. Вырашаем пытаньне. Адзіная праблема, што людзі ня ведаюць, што яны могуць даваць подпісы за любога з кандыдатаў, калі іх на сёньняшні дзень 7, то за усіх семярых. Розныя катэгорыі ставяць подпісы. Прадпрымальнікі дробныя, ніхто не адмаўляецца. А вось дзяржаўныя служачыя менш, але таксама даюць. Кажуць: “Вось я буду галасаваць за Мілінкевіча, а падпісацца не магу”. Бывае і такое”.
Уладзімер Хільмановіч, кіраўнік Гарадзенскай абласной філіі грамадзкага аб’яднаньня “Фонд імя Льва Сапегі”, падзяліўся такімі ўласнымі назіраньнямі.
(Хільмановіч: ) “Ёсьць поўнае перакананьне, што людзі, выбарцы, абсалютна вызначыліся з асобай Аляксандра Лукашэнкі. Уражаньне такое, што ўсе ведаюць, будуць яны галасаваць за яго ці супраць яго. Што датычыць альтэрнатывы, апазыцыйных кандыдатаў, то тут усё намнога складаней. Таму што людзі добра ня ведаюць прадстаўнікоў апазыцыі, а калі і ведаюць, то крышку заблытаныя і дэзарыентаваныя, што кандыдатаў ад апазыцыі ажно некалькі. На Гарадзеншчыне складваецца ўражаньне, што найбольш актыўна зьбіраюцца подпісы за Аляксандра Мілінкевіча, за Зянона Пазьняка і Аляксандра Казуліна. Група Зянона Пазьняка значна менш колькасная за групы Мілінкевіча і Казуліна. Але актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі працуюць даволі актыўна. Падаецца, што папулярнасьць Аляксандра Мілінкевіча, ведамасьць яго значна большая. Але, тым ня менш, сэнсацыяй становіцца таксама актыўны збор подпісаў за Аляксандра Казуліна”.