Аляксандар Лукашэнка падчас перамоваў з грузінскім госьцем заявіў: “Я рады, што сёньня мы маем магчымасьць падвесьці рысу пад пэрыядам хаасу, вызначэньня ўзроўню нашых узаемаадносінаў”.
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што адносіны паміж Беларусьсю і Грузіяй былі рознымі, але цяпер Менск настроены “на добрыя адносіны з грузінскімі братамі”, паводле яго беларускі бок мае намер зрабіць адносіны “нават больш высокімі ў параўнаньні з савецкім пэрыядам”.
Паводле Інтэрфаксу, міністар Мэрабішвілі перадаў Лукашэнку “вялікае прывітаньне ад прэзыдэнта Саакашвілі”. “На афіцыйным і неафіцыйным узроўні наш прэзыдэнт падкрэсьлівае збліжэньне, якое ёсьць паміж вамі”, – сказаў кіраўнік грузінскага МУС , зьвяртаючыся да Лукашэнкі.
У сваю чаргу беларускі кіраўнік, зьвяртаючыся да госьця, адзначыў, што цяпер “у нас склаліся вельмі добрыя адносіны з Вашым прэзыдэнтам, мяркую, безь яго згоды не было б Вашага візыту ў Менск. Знамянальнасьць вашага прыезду палягае ў тым, што мы маем магчымасьць падвесьці рысу пад тым, што было ў нашых адносінах”.
Яшчэ нядаўна такую дыпляматычную ініцыятыву і такія словы нельга было сабе нават уявіць. Менск і Тбілісі вялі няспынную інфармацыйную вайну, БТ палохала беларусаў жудасьцямі “рэвалюцыі ружаў”, Грузію абвінавачвалі ў падрыхтоўцы баевікоў для скіданьня беларускага рэжыму, грузінскіх моладзевых актывістаў дэпартавалі зь Беларусі, Грузія пагражала ўвесьці візавыя санкцыі супраць беларускіх кіраўнікоў. Разам з тым варта адзначыць, што пэўную рысу ва ўзаемаадносінах з Грузіяй беларускія ўлады не пераходзілі: іх кантакты зь мяцежнымі грузінскімі аўтаноміямі былі куды больш стрыманымі, чым кантакты Масквы, Беларусь ня йшла за Расеяй ні ў дэпартацыях грузінскіх грамадзянаў, ні ў маштабных эканамічных санкцыях супраць Тбілісі.
Апроч таго, жорсткія энэргетычныя канфлікты як паміж Масквой і Менскам, гэтак і паміж Масквой і Тбілісі ўскосна спрыялі збліжэньню двух урадаў, нягледзячы на іх супрацьлеглую геапалітычную арыентацыю. Магчыма, для Лукашэнкі паляпшэньне адносінаў з Саакашвілі, надзвычай папулярным на Захадзе, адкрывае зусім нечаканы канал камунікацыі з Захадам. Нечаканае збліжэньне Менску і Тбілісі мы папрасілі пракамэнтаваць вядомага грузінскага палітоляга, старшыню Каўкаскага інстытуту міру, дэмакратыі і разьвіцьця Гію Нодыя:
"Для мяне гэта вельмі нечакана, відаць, за гэтым стаіць нейкі палітычны праект, нейкая задумка, зьвязаная з адносінамі Грузіі з Расеяй ці з Захадам. Адзін з варыянтаў: для Захаду ёсьць пэўны сэнс, каб камунікаваць з Лукашэнкам праз Саакашвілі. Або ў Саакашвілі ёсьць нейкі плян, які пакуль цяжка зразумець.
Магчыма, што паколькі паміж Лукашэнкам і Расеяй адносіны, скажам так, не ідэальныя, то ў Саакашвілі ёсьць надзея, што ў нейкіх пытаньнях, магчыма, энэргетычных, у яго будуць нейкія агульныя пазыцыі з Лукашэнкам. Гэта выключаць нельга."