Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газэты перастаюць выходзіць толькі ў двух выпадках — калі іх перастаюць пісаць альбо чытаць”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 18 красавіка ў розныя гады мінулага.

Дзень добры! Запрашаю вас у новую вандроўку ў мінулае, у дзень 18 красавіка розных гадоў, што мы й зробім з дапамогай беларускіх газэт.

“На ўсходняй ускраіне Менска — за выстаўкай, каля Барысаўскай шасы — будуецца фабрыка Белдзяржкіно, — паведамляе ў 1937 годзе “ЛіМ”. — Будаўніцтва займае тэрыторыю ў 47 га. Тут, дзе цяпер стаяць штабелі цэглы, навезены кучы камення і пяску, будуць размешчаны 20 карпусоў фабрыкі ад 8 да 20 метраў вышынёй... Палову тэрыторыі фабрыкі займае лес, які будзе выкарыстоўвацца для кіноздымак. Будзе зроблена таксама рад пляцовак для таго, каб можна было зімой і летам здымаць асобныя кінокадры пад адкрытым небам”.

“Вечерний Минск” у 1987 годзе папярэджвае: “Варта нагадаць, што індывідуальнае здабываньне бярозавіка забаронена... Падсочваньне бярозы ў лесе дазваляецца толькі спэцыялістам... У Менскай вобласьці блізу садаводных участкаў у невялікіх лясных масівах у гэты час можна сустрэць нямала парушальнікаў прынятых правілаў. Бярозы з мноствам прасьвідраваных дзірак даслоўна плачуць, выліваючы пенны бярозавік. Людзі, якія бяздумна, па-барбарску гэта робяць, ня ведаюць, што прасьвідраваныя дзіркі ў камлі дрэва вядуць да ягонага пашкоджаньня, гібелі... А колькі бяроз гіне вясной?!”

У 1997 годзе на старонках “Имени” Мікалай Халезін адзначае: “Праз два гады ў лягеры незалежных выданьняў у Лукашэнкі не засталося ніводнага прыхільніка, а ў асяродку дзяржаўных — ніводнага праціўніка... Прэзыдэнцкія службы стасавалі ўсе магчымыя мэтады для таго, каб “пахаваць” няўгодныя “шэфу” выданьні, забыўшыся, відаць, на тое, што газэты перастаюць выходзіць толькі ў двух выпадках — калі іх перастаюць пісаць альбо чытаць. Трэцяга ня дадзена”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG