Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку падчас рэстаўрацыі старажытнай царквы знайшлі сэнсацыйныя графіці


Фрагмэнт графіці, знойдзеных на паўночных дзьвярах Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку
Фрагмэнт графіці, знойдзеных на паўночных дзьвярах Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку

У красавіку пры рэстаўрацыйных работах на паўночных дзьвярах Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку знайшлі новыя графіці, адзін тэкст на іх стаў сапраўднай сэнсацыяй, паведамляе Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дацэнтка БДПУ імя Максіма Танка Іна Калечыц расшыфравала надпіс наступным чынам:

«+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, па[м]ін Сьвятога Спаса. Памяні, Госпадзе, у жыцьці вечным. Майстар грэчаскай стараны».

Такім чынам, дзякуючы графіці ўдалося даведацца імя яшчэ аднаго майстра і сьвятара Аўдакіма, які жыў у часы Эўфрасіньні Полацкай. Паводле экспэртаў Нацыянальнай акадэміі навук, яго «можна паставіць у адзін шэраг зь вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстра Лазара Богшы».

Графіці знайшлі на паўночных дзьвярах храма, калі расчышчалі фрагмэнт сьцяны. Памінальны запіс зроблены ў пяць радкоў памерам 17×6,5 см.

Графіці з сэнсацыйным запісам
Графіці з сэнсацыйным запісам

Як адзначаюць навукоўцы, храм зьяўляецца сапраўднай «бібліятэкай» надпісаў-графіці — колькасьць знойдзеных графіці дасягнула чатырох тысяч. Яны датуюцца пэрыядам з XII па XIX стагодзьдзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG